У творчай спадчыне Івана Шамякіна -12 раманаў, 26 аповесцяў, 10 п'ес, дзесяткі апавяданняў, велізарная колькасць артыкулаў і нарысаў, дзённікі. Дарэчы, толькі у 2014 годзе было завершана выданне найбольш поўнага з усіх існуючых і першага навукова каментаванага збору твораў, у падрыхтоўцы якога прымалі ўдзел дачкі пісьменніка Таццяна і Алеся. У 23 тамах аб'ядналася ўсё створанае Шамякіным за больш чым шэсцьдзесят гадоў творчасці: вядома, з часам нешта страціла вастрыню і актуальнасць, стала называцца "налётам савецкай эпохі", але талент пісьменніка і яго асаблівы погляд на вечныя тэмы па-ранейшаму трымаюць чытачоў розных пакаленняў у напрузе. Сярод самых знакамітых і любімых твораў Івана Шамякіна – "Трывожнае шчасце", "Гандлярка і паэт", "Сэрца на далоні", "Глыбокая плынь", "Атланты і карыятыды", "Злая зорка", " Вазьму твой боль"…
Яго кнігі выходзілі мільённымі тыражамі, пакараючы чытачоў інтрыгуючымі сюжэтамі і вострымі жыццёвымі тэмамі, перакладаліся на многія мовы свету, ператвараліся ў сцэнары кінафільмаў і тэатральных пастановак. Ён сам стаў не толькі народным пісьменнікам Беларусі, атрымаўшы ганаровае званне ў 1972 годзе, але сапраўды класікам нацыянальнай літаратуры ХХ стагоддзя яшчэ пры жыцці.