ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ Государственное учреждение образования
"Средняя школа № 13 г.Могилева"

Чацвер 14 верасня 2023

14 верасня, у чарговы беларускі чацвер вучні удзельчалі ў інтэрактыўным
дзе6янні “Мілагучнае роднае слова”. Яны займаліся перакладам рускіх слоў,
натхнённа шукаючы сярод мнорства прыгожых напеўных беларускіх слоў
патрэбныя адпаведнікі. Гульня была цікавай, удзельнікі імкнуліся як мага
хутчэй паказаць свае веды і стаць пераможцам.

Чацвер 7 верасня 2023

7 верасня, першы чацвер навучальнага года быў прысвечаны святу беларускага
пісьменства.У гэты дзень вучням была прапанавана віктарына “Беларуская
скарбонка”. Дзеці паказвалі свае веды па гісторыі сваёй краіны, узгадвалі
беларускія святы, імкнуліся закончыць цікавыя афарызмы і прыказкі,
успаміналі вядомых беларускіх дзеячаў. Мерапрыемства ўзбагаціла вучняў
новымі карыснымі ведамі, зацікавіла невядомымі фактамі, паказала багацце і
прыгажосць беларускай мовы і роднай краіны.

Беларускі чацвер

Вялікая ўвага ў нашай школе надаецца папулярызацыі беларускай мовы і культуры. У чацвер, 6 красавіка, адбылося свята беларускай песні. Вучні 5 класаў падрыхтавалі ілюстраваныя кніжкі, у якіх размясцілі беларускія народныя песні. Знаёмства з беларускай песняй працягвалася на перапынках: у фае школы гучалі запісы лепшых песен у выкананні ансамбля “Песняры”, “Сябры”, папулярных спевакоў Ірыны Дарафеевай, Руслана Аляхно і іншых. У актавай зале адбылася канцэртная праграма з удзелам ансамбля “Крыніца”, для вучняў гучалі любімыя народныя песні.

Міжнародны дзень роднай мовы.

21 лютага у школе адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. Зранку вучні сустракалі настаўнікаў і бацькоў віншавальнымі флаерамі. На ўроках праводзіліся інфармацыйныя хвілінкі, віктарыны на роднай мове. А на перапынках вучні уключыліся ў гульню "Адшукай пару", удзельнічалі ў акцыях "Збіраем напеўныя, шчырыя словы", "Перакладзі!" . Таксама вучні мелі магчымасць разгадаць крыжаванкі, рэбусы, загадкі, зрабіць цікавыя заданні, пазнаёміцца з карыснай інфармацыяй, бо ў рэкрэацыях, на дзвярах кабінетаў, на стэндзе - паўсюль былі размешчаны міні-газеты, інфармацыйныя лісткі з рознымі цікавымі і карыснымі заданнямі . Вучні падрыхтавалі яркія паштоўкі з віншаваннямі нашай непаўторнай, мілагучнай роднай мове.

Перейти>>>

Віктарына "Казачнымі сцяжынкамі"

19 студзеня ў 2 "А" класе была праведзена віктарына "Казачнымі сцяжынкамі", на якой дзеці разгадвалі крыжаванку па казках, па малюнках угадвалі казку, паэтапна складалі казку "Калабок", узгадалі адрозненні аўтарскай казкі ад народнай. 

moi krai1   moi krai2   moi krai3

© ГУО "Средняя школа № 13 г. Могилева", 2024

Адрес: г. Могилев, улица Алтайская, д. 26
Телефон: 8 (0222) 70-04-95
e-mail: mogilev_school13@octroomog.by
Сайт включен в Государственный регистр информационных ресурсов.
Регистрационное свидетельство №7141102280 от 23.09.2011 г.